Першы рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў па Мэтах устойлівага развіцця плануецца правесці ў Мінску у лютым. Форум стане пляцоўкай для абмену перадавым вопытам. Гэта заявіла віцэ-спікер Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Мар'яна Шчоткіна. Ідэю аб правядзенні ў Мінску такога форуму раней падтрымала першы намеснік генеральнага сакратара ААН Аміна Махамед. Між тым, кансультатыўна -экспертная місія ААН па ацэнцы працэсу дасягнення Мэт устойлівага развіцця адзначыла поспехі Беларусі. Перш за ўсё, па пытаннях гендэрнай роўнасці, мацярынства і дзяцінства, сацыяльнай падтрымкі. Місія наведала Беларусь у канцы лістапада - пачатку снежня. Па выніках візіту эксперты ААН павінны прадставіць "дарожную карту" для краіны.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz