Першы рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў па Мэтах устойлівага развіцця плануецца правесці ў Мінску у лютым.

 

    Першы рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў па Мэтах устойлівага развіцця плануецца правесці ў Мінску у лютым. Форум стане пляцоўкай для абмену перадавым вопытам. Гэта заявіла віцэ-спікер Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Мар'яна Шчоткіна. Ідэю аб правядзенні ў Мінску такога форуму раней падтрымала першы намеснік генеральнага сакратара ААН Аміна Махамед. Між тым, кансультатыўна -экспертная місія ААН па ацэнцы працэсу дасягнення Мэт устойлівага развіцця адзначыла поспехі Беларусі. Перш за ўсё, па пытаннях гендэрнай роўнасці, мацярынства і дзяцінства, сацыяльнай падтрымкі. Місія наведала Беларусь у канцы лістапада - пачатку снежня. Па выніках візіту эксперты ААН павінны прадставіць "дарожную карту" для краіны.

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动