Ваенны турызм для дзяцей і падлеткаў. Вопыт беларускай сталіцы


Гістарычны турызм у Беларусі часта ператвараецца ў ваенна-гістарычны. Гэта абумоўлена мінулым краіны, тэрыторыя якой у розныя перыяды станавілася цэнтрам ваенных падзей. Памяць пра іх захоўваецца ў выглядзе музеяў і мемарыялаў. У Мінску адна з вялікіх катэгорый наведвальнікаў гэтых месцаў памяці – дзеці і падлеткі. Як ім распвядаюць сёння  пра вайну, Халакост, герояў і ахвяр, звычайных  людзей, перажыўшых часы Другой сусветнай вайны? Міжнароднае радыё “Беларусь” далучылася да папулярных экскурсій і пачула меркаванні экспертаў.

Самы папулярны музей Мінска – ваенны

У часы СССР дванаццаць гарадоў атрымалі статус “гарадоў-герояў”, з Мінскам  гэта адбылося ў 1974 годзе. У межах савецкай палітыкі і шанавання памяці пра Вялікую Айчынную вайну такое званне адразу стварала вобраз супольнасці жыхароў, аб’яднаных “масавым гераізам і мужнасцю падчас абароны Радзімы”. 

Манументальнае сведчанне гэтаму сёння знаходзіцца на скрыжаванні двух праспектаў: Пераможцаў і Машэрава. Побач з 45-метровым бетонным абеліскам стаіць бронзавая фігура жанчыны – абагульнены сімвал маці-Радзімы. У 2014 годзе побач быў адкрыты новы будынак, спраектаваны і ўзведзены спецыяльна для Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Адразу за ім адкрываецца  рэкрэацыйная прастора ў 200 гектараў –  музейна-паркавы комплекс “Перамога”.

Фота: Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску; museums.by


Знаёмства з Мінскам для многіх, у тым ліку беларусаў, пачынаецца менавіта  з Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Ён у топе турыстычных адметнасцей сталіцы. Гэта пацвярджаюць пошукавыя сістэмы і разнастайныя спецыялізаваныя сервісы з рэйтынгамі для турыстаў. У 2019 годзе ў музеі пабывала ўжо 450 тысяч наведвальнікаў, 20 тысяч з іх – замежныя госці з 88 краін. 

Разам з імі завітваем у музей і трапляем акурат на экскурсію, дзе амаль усе слухачы – дзеці. Колькі менавіта непаўналетніх наведвальнікаў бывае тут, у музеі сказаць не бяруцца. Аднак адзначаюць: акрамя школьнікаў, якія прыязджаюць цэнтралізавана цэлымі класамі, аглядныя экскурсіі замаўляюць і сем’і. Экскурсавод працуе з наведвальнікамі ад шасці гадоў. Складаную і трагічную тэму вайны не варта абыходзіць у дзіцячым узросце, лічаць у музеі. 

Фота: Шасцігадовыя госці з Масквы актыўна цікавяцца ваеннай тэхнікай 


Малодшыя школьнікі арганічна адчуваюць сябе сярод агромністай баявой тэхнікі. Адна са шматлікіх экскурсій, а тут іх некалькі дзясяткаў нават у будны дзень, праводзіцца гэтым разам для турыстаў з Масквы. Тры сям’і з дзецьмі прыехалі ў Мінск на кароткатэрміновы адпачынак. Святлана была разам з шасцігадовым сынам:

Як мама, хачу, каб мае дзеці ведалі гісторыю гэтай страшнай вайны, мелі сваё меркаванне. Дома мы абмяркоўваем падзеі ў свеце, і яны, на жаль, не ўсюды мірнага характару. 

Дзеці ўважліва слухаюць экскурсавода, які відавочна арыентуецца на маленькіх слухачоў. 

Самы знакаміты танк – Т-34. Вось ён, – паказвае экскурсавод на грозную тэхніку. – Яго часта называюць “танкам Перамогі”. Чаму? 

Таму што ён перамог вайну, – упэўнена адказвае першакласнік Міша.

Хлопчык выглядае зацікаўленым і мэтанакіраваным. Разглядвае пушкі, самалёты, удакладняе прызначэнне незнаёмых прадметаў, а калі ўбачыў узброенага салдата, – вырашыў згуляць у “вайнушку”. А вось яго брат Лёша, курсант, правярае свае веды, называючы званні ўдзельнікаў музейных інсталяцый.  

Аглядная экскурсія самая запатрабаваная ў музеі. Наведвальнікі трапляюць у экспазіцыйную залу “Дарога вайны”, дзе можна дакрануцца да ваеннай тэхнікі, узбраення і сфатаграфавацца на іх фоне. Яны знаёмяцца з аб’ёмнымі рэканструкцыямі, напрыклад, са штабам абаронцаў Брэсцкай крэпасці або партызанскай друкарняй, хронікай вызвалення. Урэшце, пераадолеўшы ўсе этапы па сімвалічнай спіралі, трапляюць у прасторную і светлую Залу Перамогі. 

Міша, табе спадабалася? 

Ну так! Тэхніка амаль што сапраўдная! – бадзёра падсумоўвае хлопчык. 

Кадэт Іван больш сур’ёзны: 

У гэтым музеі я першы раз. Вялікае ўражанне зрабіла тэхніка, зброя. Слухаць было лёгка – мне ўсё зразумела.  

Фота: Фота на памяць у Зале Перамогі Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны


Напрыканцы экскурсавод заўважае, што музей налічвае больш за 150 тысяч экспанатаў, аднак большасць з іх усё ж знаходзіцца ў сховішчах. У экспазіцыю трапляюць самыя значныя і відовішчныя.

– Пяцікласнікам, напрыклад, дастаткова паказаць кавалак хлеба: “Дзеці, чалавек за дзень з’ядаў толькі гэта”. І ўсё, не трэба ніякіх лічбаў і каментарыяў, – заўважае намеснік загадчыка аддзела навукова-асветніцкай работы Беларускага дзяржаўнага Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Таццяна Палітыка. – Для першакласнікаў мы праводзім адаптаваныя экскурсіі. Бацькам і настаўнікам малодшых школьнікаў раім не аглядныя экскурсіі, а вузкатэматычныя, звязаныя з салдацкім побытам, напрыклад. Таксама запрашаем на музейныя заняткі або майстар-класы.

 

Сучасныя падлеткі і героі ваеннага часу 

Так ці інакш дзеці пачынаюць знаёмства з ваенным мінулым праз канкрэтныя і часам стэрэатыпныя ўяўленні. У 13–15 гадоў зацікаўленасць праяўляецца праз шматлікія пытанні з серыі “А ці праўда, што?..”

– Мы не гаворым прапагандысцкімі лозунгамі таго часу, не праслаўляем ідэалогію партыі. Наша мэта – паказаць ролю чалавека, салдата ў гэтай вайне, – звяртае ўвагу Таццяна Палітыка. – Музей  апелюе  да дакументаў, успамінаў, запісаных адразу пасля вайны ці нават падчас вайны. Збор іх пачаўся ў 1944 годзе. І гэта – праўдзівыя звесткі, хоць яны могуць адрознівацца ад тых, што адаптаваны пад тую ці іншую ідэалогію. 

Дзіцячымі групамі звычайна блізка ўспрымаюцца лёсы сваіх аднагодкаў. Да прыкладу, Марата Казея. У гады Другой сусветнай вайны чатырнаццацігадовы Марат выратаваў партызанскі атрад, а калі патроны для абароны скончыліся, падарваў сябе і ворага… Ганаровае званне Героя Савецкага Саюза яму было прысвоена пасмяротна.  Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны запрашае школьнікаў на малую радзіму юнага героя – у вёску Станькава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Сёння там знаходзіцца філіял установы, так званы Мінскі ўмацавальны раён.    

Фота: Школьнікі Станькава ўскладаюць кветкі да помніка Марату Казею; www.warmuseum.by 


– Мы ганарымся тым, што Марат Казей – наш зямляк і што вучымся ў школе, якая носіць яго імя, – кажуць Аліна, Юлія і Ірына, вучаніцы 11 класа Станькаўскай сярэдняй школы імя Марата Казея.

Школьнікі ведаюць пра подзвіг Марата Казея, усведамляюць, што такім быў лёс таго пакалення і фарміруюць уласнае разуменне “што такое вайна”. Васьмікласнік Мацвей кажа, што “вайна – гэта разборкі сквапных людзей, якія хочуць атрымаць больш зямлі, грошай”, а сябар Уладзімір яго дапаўняе: “Гэта прага нажыцца, узмацніць сваю дзяржаву”. Дзяўчаты ж акцэнтуюць увагу на тым, што “вайна – гэта страх, боль і страта блізкіх. Крыкі маці, слёзы дзяцей…”

– Адна з важных задач сучаснай школы – патрыятычнае выхаванне. Мерапрыемствы, якія праходзяць сёлета ў гонар 90-годдзя Героя Савецкага Саюза Марата Казея, дапамагаюць школьнікам зразумець гісторыю і адчуць сваю адказнасць за будучыню, – пераканана дырэктар Станькаўская сярэдняй школы імя Марата Казея Ірына Абразцова. – Дзецям неабходна расказваць пра жорсткасць, якая прысутнічала на вайне і пра памылковыя рашэнні камандавання савецкай арміі, каб вучыць іх гуманнасці і талерантнасці.

Чаму дзецям цікава ваенная тэхніка, разважае малодшы навуковы супрацоўнік ваенна-гістарычнага комплексу “Мінскі ўмацавальны раён” Дар’я Лямбовіч.

– Думаю, найперш таму, што яны ўбачылі танк, які па нашых дарогах не ездзіць. А па-другое, гэтыя танкі ўсё ж абаранялі радзіму, іх баяліся нямецка-фашысцкія захопнікі, пачуццё гонару перамагае страх. 

Фота: Малодшы навуковы супрацоўнік ваенна-гістарычнага комплексу “Мінскі ўмацавальны раён” Дар’я Лямбовіч 


З якімі каштоўнасцямі школьнікі выходзяць з музея: пацыфісцкі погляд на вайну, патрыятызм ці, магчыма, намер абараняць Радзіму ў арміі?  

– Безумоўна, кожны выносіць сваё разуменне пра доўг абараняць радзіму, – выказвае меркаванне намеснік загадчыка аддзела навукова-асветніцкай работы Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Таццяна Палітыка. – Падчас экскурсій мы падкрэсліваем, што на фронт ішлі добраахвотнікамі. У Зале Перамогі абавязкова распавядаем, што тут прымаюць прысягу, даюць клятву на вернасць радзіме. У зале “Спадчыннікі Вялікай Перамогі” закранаем тэму прадаўжальнікаў гераічных традыцый – воінаў-інтэрнацыяналістаў, удзельнікаў ваенных канфліктаў у іншых краінах. Такім чынам у падсвядомасці фарміруецца адказнасць за сваю зямлю.    

У Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прапануюць квэсты і анімацыю, аднак іх нельга назваць забаўляльнымі. 

– Ёсць мяжа, якую мы не можам перайсці. Супрацоўнікі шукаюць спосабы, якія не пашкодзяць іміджу, але прывабяць у музей моладзь, – кажа Таццяна Палітыка.      


Расповед пра Халакост і разнастайнасць памяці

Што такое Халакост сучасныя беларускія падлеткі даведваюцца ў дзявятым класе. Гэты тэрмін ўведзены ў падручнік па гісторыі толькі сёлета, хоць у гады вайны ў краіне налічвалася больш за 200 гета. Самае буйное з іх – Мінскае, другое па памеры ў маштабах Савецкага Саюза. Праз яго прайшло каля 100 тысяч чалавек, прычым не толькі з Беларусі, але і з Германіі, Аўстрыі, Чэхіі. Сёння гэта жудаснае месца – у самым сэрцы беларускай сталіцы. Адзнакі страшнай трагедыі проста суседнічаюць з жылымі дамамі і будынкамі ўстаноў, з метрапалітэнам… Адсюль на працягу двух гадоў акупацыі пачыналася апошняя дарога для ахвяр, вывезеных потым у лагер смерці пад вёскай Трасцянец, на паўднёва-ўсходняй ускраіне Мінска. 

У 2003 годзе адзін з аўтэнтычных будынкаў на тэрыторыі былога Мінскага гета быў пераўтвораны ў Гістарычную майстэрню імя Леаніда Левіна. 

Фота: Будынак Гістарычнай майстэрні на тэрыторыі былога Мінскага гета; minsknews.by


– Месца, дзе мы зараз знаходзімся, аб’ядноўвае жыхароў Беларусі і Еўропы, – падкрэслівае кіраўнік майстэрні Ірына Кашталян. – Асаблівы акцэнт у нашай дзейнасці зроблены на рэканструкцыі жыццёвых гісторый тых, хто меў дачыненне да падзей Другой сусветнай вайны. Гаворка не толькі пра яўрэйскае насельніцтва, але ўвогуле пра ўсіх ахвяр, іх сваякоў. 

Гэты беларуска-нямецкі праект скіраваны на ўзаемадзеянне народаў і пакаленняў. У майстэрні актыўна выкарыстоўваюць метад вуснай гісторыі. Яна, гісторыя, гаворыць тут галасамі самых розных ахвяр вайны – ромаў, сірот, тых, хто выжыў у спаленых вёсках, і г.д. Усе ўспаміны назапашваюцца ў аўдыявізуальным архіве, які ажыве для наступных пакаленняў.

Фота: Кіраўнік Гістарычнай майстэрні Ірына Кашталян разам з Праведніцай народаў свету Раісай Сямашка на адной з імпрэз; gwminsk.com


– Гісторыя жудаснага забойства такой вялікай колькасці людзей толькі па нацыянальнай прыкмеце мусіць адлюстроўвацца ў адукацыйным працэсе і больш прысутнічаць у грамадскім усведамленні, – пераканана Ірына Кашталян. – Сёння праводзіцца шмат сустрэч былых вязняў са школьнікамі. Гэтыя сведкі былі ў вайну якраз у такім самым узросце...

У архіў вуснай гісторыі трапляюць і сведчанні прадстаўнікоў другога і трэцяга пакаленняў, дакументы і фота з сямейных архіваў. Такім чынам дапаўняецца агульнаеўрапейская гісторыя, у якой не павінны паўтарацца Халакост і іншыя бесчалавечныя трагедыі. 

– На нашым сайце ў архіве сведак ёсць чэшская, нямецкая, аўстрыйская біяграфічныя калекцыі. Так мы дзелімся інфармацыяй, ствараем мультыперспектыўны кантэнт, – адзначае кіраўнік Гістарычнай майстэрні. 

Да гэтага працэсу далучыліся неабыякавыя настаўнікі. Ужо распрацаваны дыдактычны дапаможнік па Мінскім гета з успамінамі сведкаў у відэафармаце, з інтэрактыўнымі падыходамі, элементамі дапоўненай рэальнасці, анлайн-тэстамі. 

– Тэматыка вымагае ўзроставай мяжы (14 год), якую мы стараемся не пераходзіць, і педагагічнага майстэрства, – звяртае ўвагу Ірына Кашталян. – Сцэны гвалту, фота з трупамі – негатыўная інфармацыя, таму складана прагназаваць, як яна паўплывае на дзіцячую псіхіку… Шукаем даваенныя фота тых жа ахвяр, з жыццярадаснымі тварамі, дзе гэтыя людзі не згубілі свой воблік ад катаванняў нацыстаў.

Фота: Мемарыял “Разбіты ачаг” у Мінску; unplaces.ru


У Гістарычную майстэрню часта прыязджаюць навучэнцы з іншых краін, асабліва пасля таго, як у 2018 годзе адкрыўся мемарыял у Трасцянцы. Сярод іх – і школьнікі з Германіі. Іх настрой, паводле назіранняў супрацоўнікаў Гістарычнай майстэрні, скіраваны на дыскусію. 

– Былі выпадкі, калі мы камунікавалі з беларуска-нямецкімі групамі і бачылі: беларускія школьнікі – пасіўныя, затое нямецкія – актыўныя, задаюць безліч пытанняў, – заўважае Ірына Кашталян. 

У такой траўматычнай тэме неабходна, на думку гісторыка, скіроўваць падлеткаў на бачанне свету не толькі ў чорна-белых фарбах, даваць разуменне яго разнастайнасці, пры гэтым пазбягаць катэгарычнасці ў нацыянальным вызначэнні вінаватых. 

– Ваенная тэхніка, зброя, якія можна бачыць як у рэальнасці, так і ў камп’ютарных гульнях, спараджаюць вельмі лёгкае стаўленне да гвалту, вайны. Таму наша праца мае вялікі сэнс.

У Гістарычнай майстэрні плануюць актыўна развіваць турыстычны накірунак па ваеннай тэматыцы для дарослых і дзяцей. Ужо сёння там ладзяцца заняткі для гідаў, якія пасля іх заканчэння, прафесійна і кампетэнтна будуць распавядаць пра Мінскае гета і Трасцянец як беларусам, так і замежнікам.  

 

Мінскія Stolpersteine 

Таццяна Гайдук, настаўніца гісторыі ў сталічнай гімназіі і экскурсавод,  прызнаецца: яна, мінчанка, упершыню пачула пра Мінскае гета і Халакост у 2011 годзе, ужо калі была студэнткай педагагічнага ўніверсітэта. Тады ж трапіла ў Гістарычную майстэрню. Сёння яна – атэставаны экскурсавод па гэтай тэме. 

Фота: Экскурсавод і настаўніца гісторыі Таццяна Гайдук; gwminsk.com


Дзеці, якія жывуць у сталіцы, могуць штодзённа бачыць розныя сведчанні былога Мінскага гета, але часта яны не задумваюцца, што гэтыя аб’екты абазначаюць. Таццяна заўважае, як важна пра гэтую тэматыку гаварыць, не перагружаць эмоцыямі: 

– Аднойчы я ўдзельнічала ў адукацыйным семінары ў Аўшвіц-Біркенаў. Ехала і думала, што буду плакаць. Аднак мясцовая гід вельмі павольна, акуратна распавядала. Не пужала. І я зрабіла для сябе выснову: калі гаворыш пра Халакост, не трэба даваць волю эмоцыям – яны ў кожнага будуць адрозныя. Лепш параіць добрую кнігу, фільм (напрыклад, “Хлопчык у паласатай піжаме” або “Храбрае сэрца Ірэны Сэндлер”, таксама ёсць фільм “Хроніка Мінскага гета”). 

Сапраўды, мастацтва дапамагае сучаснаму чалавеку зразумець, чым быў Халакост і што такое вайна. На тэрыторыі Мінскага гета наведвальнікі бачаць некалькі скульптурных кампазіцый, створаных заслужаным архітэктарам Рэспублікі Беларусь Леанідам Левіным. 

– У гэтых работах шмат сімвалізму, – прызнаецца Таццяна Гайдук. – Напрыклад, я ніколі не звяртала ўвагу на тое, як выкананы вобраз кіраўніка падполля Мінскага гета Міхаіла Гебелева, пакуль Галіна Левіна, дачка архітэктара, не патлумачыла, што кола вакол яго сімвалізуе жоўтую лату, нашыўку ў вязняў. А помнік “Разбіты ачаг” (“Стол і стул”, як называў яго сам аўтар) у кантэксце таго, што знішчаліся цэлыя сем’і і яны больш ніколі не збіраліся разам, кранае глыбінёй дэталей.

Аднак на практыцы ў расказах пра вайну ў значна большай ступені фігуруюць не дэталі-вобразы, а подзвігі. 

– Людзям гэта цікава. Замежнікі просяць расказаць пра краіну-партызанку і задаюць пытанні наконт лёсаў Герояў Савецкага Саюза, – такім назіраннем дзеліцца экскурсавод.

На пытанне: “Як мусіць развівацца гэты кірунак у турыстычнай індустрыі?”, Таццяна зноў звяртаецца да замежнага вопыту і… ІТ-сферы: 

– У Лейпцыгу мне давялося трапіць на турыстычны маршрут, прысвечаны яўрэйскім музыкам. З дапамогай когна-тэхналогій і смартфона атрымала дапоўненую рэальнасць і акунулася ў гістарычныя рэаліі. 

Аднак наяўнасць інфармацыйных тэхналогій не заменіць экскурсавода, які фарміруе вобраз горада і яго мінулага. Ён, зусім не змяняючы маршрут агляднай экскурсіі, можа зрабіць вельмі многае. Таццяна Гайдук прапануе ўявіць цэнтр беларускай сталіцы: 

– Мы пачынаем экскурсію ад плошчы Незалежнасці. Звяртаем увагу не толькі на знакаміты Чырвоны касцёл, але і на мемарыяльны знак Уладзіміру Амельянюку, рэдактару першага нумара падпольнай газеты “Звязда”. Прамінуўшы манумент на плошчы Перамогі, каля ЦУМа робім прыпынак побач з мемарыяльнай шыльдай Трыфану Лук’яновічу. Ён не Герой Савецкага Саюза, але – ратавальнік дзяўчынкі ў Берліне, з-за чаго памёр ад раненняў. Калі шлях ляжыць у Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, то варта папрасіць экскурсантаў азірнуцца. За гасцініцай “Юбілейная” пачынаецца тэрыторыя Мінскага гета. Там – важнае для беларусаў месца. Прыкладна так, дзякуючы некалькім фразам узнікае зацікаўленасць гісторыяй не толькі Мінска, але і ўвогуле – Беларусі. 

Фота: Мемарыяльная дошка Трыфану Лук’яновічу ў Мінску; planetabelarus.by


Экскурсавод Таццяна Гайдук пераканана, што мінулае варта персаніфікаваць. У сувязі з гэтым яна нагадвае пра геніяльна просты праект нямецкага мастака Гюнтэра Дэмінга, які ў розных гарадах Еўропы ўстанавіў тысячы Stolpersteine, так званыя “камяні спатыкання”, як памяць і напамін пра ахвяр нацызму, умураваныя ў тратуар побач з дамамі, дзе жылі гэтыя людзі: 

– Беларусы добра ведаюць сваіх герояў і ўвекавечылі іх памяць на мемарыяльных шыльдах. Аднак лёсы звычайных ахвяр таксама варта ўводзіць у гістарычны наратыў. І гэта так сімвалічна: зачапіцца за камень-сімвал на вуліцы горада, запаволіць крок і… ўсё ўбачыць. 

Фота: “Камень спатыкання”, Берлін; wikipedia.org

 

Вікторыя Пяткевіч

 

 
Internet broadcasts
Now Playing:
15.20 Civil Society (EN)

Next:
15.40 Together (EN)


Internetcast Schedule
Satellite Schedule (see satellite parameters here)
 
COMMENTS AND QUESTIONS


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


I recently learned my surname is not Polish, but Belarusian. I heard you on shortwave in the past and am so happy to listen online in English. We hear nothing about Belarus here in the US so I am so glad to learn about your country. Keep on broadcasting in English. I also joined the Hoererklub on Facebook as I can understand German. If you have information or a station pennant, I will very much appreciate it.
Sheryl Paszkiewicz, 1015 Green St, Manitowoc WI 54220 USA

Answer:

Dear Sheryl, thank you very much for listening to us! We'll send you some of our souvenirs as soon as we can. By the way, if you're interested, you can participate in our "The Old Country's Loving Call" project and send a greeting to Belarus. You can find more detailed information at http://www.radiobelarus.by/en/content/hukaje_eng

Also, in case you like sports, here's the link to an international competition of ours "My Greetings to 2nd European Games" http://www.radiobelarus.by/en/content/games_eng

73 from the entire staff of RBI! Прывiтанне з Малой Радiзмы :)


Hello from Birmingham United Kingdom!

My name is Michael.

I really enjoyed listening to your program on the Hotbird satellite 13e. I very much love listening to your news and current affairs.
Ask you to send me a small gifts. I hope you guys are all good.

Lots of love from UK

Especially enjoying learning about Belarus. History and culture

Michael Rogers

Flat 2 463 City road Birmingham

B17 8LG

United Kingdom

Answer:

Michael,

thank you very much for listening to us! We're glad that you enjoy our programs. We'll send you some of our souvenirs as soon as we can. Best regards and stay tuned!


Hello. I am a new listener to your English service. I listen on the Radio 1 News app. I enjoyed listening to the news. Do you have any information on shortwave broadcasts you can send me?

Thank you,

Joe Cosimo

23 Ivy Ln, Dupont, PA 18641 U.S.A.

Answer:

Dear Joe, thank you for listening to Radio Belarus International! We're glad that you enjoyed our news. RBI broadcasts on shortwave only in German on 6005 and 3985 kHz. News and programs in English are available via our website and satellites. We'll also send you a postcard and a small souvenir as soon as we can. 73!


Hello,

My name is Younes Lazazi, I am from Algeria.
I am very happy that radio Belarus has started broadcasting in Arabic.
I would like to receive stickers and printed matter of the station and the Arabic and french services if possible.
My address:

Monsieur Younes Lazazi 14 rue Maza Boualem El-Harrach 16009 Alger Algérie

Thank you.

Answer:

Dear Younes Lazazi,

we're happy that you like our boradcasts. We'll send you some of our printed materials via mail in the nearest future. 73!


Dear English Service Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus. We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented. We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.

Please send some program schedule, sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.

We are waiting for your reply.

With best wishes,

SHIVENDU PAUL

President

Metali Listeners' Club

India

Answer:

Dear Shivendu Paul,

thank you very much for listening to us! Your club is among our most dedicated listeners. We will send you some of our promotional products as soon as possible. 73!


Hello!

Did the arabic programmes start? I don't see them on your Internetcast schedule page. Thanks!

Answer:

Hello! The Arabic programmes have been on air since October, every Monday. You can see the schedule and listen to them on our Arabic page http://radiobelarus.by/ar


Frequencies
 

FM transmitters and frequencies:

Rakitnitsa - 106.2 MHz
Hrodna - 95.7 MHz
Svislach - 104.4 MHz
Heraniony - 99.9 MHz
Braslau - 106.6 MHz
Miadzel - 102.0 MHz


Satellite broadcasting:

see satellite parameters here

 

Broadcasts
 

Daily News Review 29.3.24