Парламент Расіі ратыфікаваў дагавор з Беларуссю аб гарантыях бяспекі

Фота: belta.by


Парламент Расіі завяршыў працэдуру ратыфікацыі Дагавора паміж Беларуссю і РФ аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы: 26 лютага адпаведны закон прыняла верхняя палата расійскага парламента Савет Федэрацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Раней, 18 лютага, дагавор ратыфікавала Дзярждума Расіі.

"З улікам сучаснай геапалітычнай сітуацыі, вядома ж, гэты дагавор мае ключавое значэнне, ён вельмі важны, вельмі неабходны. Праведзена вялікая работа па яго падрыхтоўцы і ўзгадненні", - сказала на пасяджэнні спікер Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка.

Прадстаўляючы дакумент на ратыфікацыю, сенатар Таймураз Мамсураў нагадаў, што Дагавор паміж Беларуссю і РФ аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы быў падпісаны 6 снежня 2024 года ў Мінску Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным на палях пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. "Важна адзначыць, што ініцыятыва ў падпісанні дагавора належыць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку і атрымала прынцыповую падтрымку расійскага лідара", - сказаў парламентарый.

"Дагавор мае абарончы характар і не накіраваны супраць якіх-небудзь трэціх краін і аб'яднанняў. Ён абавязвае бакі аказваць узаемную падтрымку ўсімі спосабамі, адпаведнымі міжнароднаму праву, у выпадку пагроз суверэнітэту, канстытуцыйнаму ладу, тэрытарыяльнай цэласнасці і знешнім граніцам Саюзнай дзяржавы", - адзначыў ён.

"Тэкст дагавора шмат у чым мае наватарскі характар, які адпавядае глыбіні інтэграцыі ў рамках агульнай абароннай прасторы Саюзнай дзяржавы. Асаблівасць дагавора таксама ў тым, што ў ім апісаны ўзмоцненыя гарантыі бяспекі ў ядзернай сферы, якія вынікаюць з новай рэдакцыі асноў дзяржаўнай палітыкі Расійскай Федэрацыі ў галіне ядзернага стрымлівання. Гэта значыць, што цяпер расійскі ядзерны парасон забяспечвае абарону Беларусі гэтак жа, як Расія рэагавала б у мэтах уласнай абароны", - падкрэсліў Таймураз Мамсураў.

Згодна з дагаворам, бакі абавязуюцца падтрымліваць адзін аднаго ўсімі ўзгодненымі і дапушчальнымі міжнародным правам спосабамі і сродкамі і рабіць адпаведныя дзеянні ў палітычнай, ваеннай і іншых сферах у выпадках замахаў на бяспеку любога з бакоў і Саюзнай дзяржавы ў цэлым. Пад такімі замахамі маецца на ўвазе мэтанакіраванае стварэнне або рэалізацыя пагрозы суверэнітэту, незалежнасці і (або) канстытуцыйнаму ладу бакоў, цэласнасці і недатыкальнасці тэрыторыі і знешняй граніцы Саюзнай дзяржавы з боку трэціх дзяржаў і іх аб'яднанняў, міжнародных арганізацый, тэрарыстычных і экстрэмісцкіх арганізацый і груп.

"Бакі разглядаюць узброены напад на дзяржаву - удзельніцу Саюзнай дзяржавы як акт агрэсіі супраць Саюзнай дзяржавы ў цэлым і будуць прымаць адпаведныя меры ў адказ з выкарыстаннем усіх сіл і сродкаў, што знаходзяцца ў іх распараджэнні, у адпаведнасці з артыкулам 51 Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і заканадаўствам бакоў", - пазначана ў дакуменце.

У ім таксама канстатуецца, што бакі разглядаюць ядзерную зброю Расійскай Федэрацыі як важны фактар прадухілення ўзнікнення ядзерных ваенных канфліктаў і ваенных канфліктаў з прымяненнем звычайных сродкаў паражэння, а таксама як сродак стрымлівання, прымяненне якога з'яўляецца крайняй і вымушанай мерай. "Ядзерная зброя Расійскай Федэрацыі можа быць прыменена ў адказ на прымяненне супраць любога з бакоў ядзернай зброі або іншых відаў зброі масавага паражэння, а таксама ў выпадку агрэсіі супраць любога з бакоў з прымяненнем звычайнай зброі, што стварае крытычную пагрозу яе суверэнітэту або тэрытарыяльнай цэласнасці", - вызначаецца ў дагаворы.

"Рашэнне аб прымяненні для абароны Рэспублікі Беларусь размешчанай на яе тэрыторыі ядзернай зброі Расійскай Федэрацыі прымаецца ў парадку, устаноўленым бакамі", - гаворыцца ў дакуменце.

Таксама ў дагаворы прапісана магчымасць сумеснага процідзеяння нелегітымным санкцыям. "У выпадку прымянення трэцімі дзяржавамі і іх аб'яднаннямі, міжнароднымі арганізацыямі аднабаковых абмежавальных мер эканамічнага і іншага характару адносна любога з бакоў, любы бок можа ініцыяваць разгляд пытання аб калектыўным процідзеянні гэтым абмежавальным мерам, у тым ліку на аснове ажыццяўлення ўзаемнай падтрымкі ў рамках правядзення дзяржаўнай эканамічнай палітыкі і шляхам прыняцця неабходных мер органамі Саюзнай дзяржавы з улікам нацыянальных інтарэсаў кожнага з бакоў", - адзначаецца ў дакуменце.

Дагавор заключаны на 10 гадоў з аўтаматычным прадаўжэннем на наступныя 10-гадовыя тэрміны і ўступае ў сілу ў дзень абмену ратыфікацыйнымі граматамі.

 
Internetsendungen
Jetzt auf Sendung:
12.40 Heritage (EN)

Weiter auf Sendung:
13.00 News (EN)


Internetsendeliste
Satellitensendeliste (Einstellungen)
Shortwaveservice
briefe
 


Hallo liebes Radio und ALLES GUTE zum 34.Geburtstag der deutschen Redaktion. So lange kenne ich Radio Belarus noch gar nicht, aber wenn Du liebe Jana und liebe Elena die nächsten 34 Jahre hier weiterhin am Start seit, dann bin ich es als Hörer auch, versprochen!! :-) ) LG Dietmar

Antwort:

Lieber Dietmar,

vielen Dank für Deine Glückwünsche!!
Ich bin auch nicht vom Anfang an hier. Wollen wir trotzdem so viel wie möglich zusammen bleiben! ;)
Liebe Grüße und alles Gute
Jana


Frequenzen
 

FM-Sender und –Frequenzen:

Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz

Radioprogramme