Уладзімір Гусакоў аб супрацоўніцтве з Італіяй у малочнай галіне: нам цікавы вашы сакрэты вытворчасці

Фота: belta.by


Для Беларусі вельмі важна азнаёміцца з дасягненнямі і нават сакрэтамі італьянскіх спецыялістаў у сыраварстве і вытворчасці іншых малочных прадуктаў, таму што ў нас малочная галіна актыўна развіваецца, нарошчваюцца аб'ёмы вытворчасці малака і яго перапрацоўкі, адкрываюцца шырокія магчымасці для экспарту і павелічэння аб'ёмаў унутраных продажаў. Павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі за кошт росту яе якасці - у прыярытэце. Такую заяву ў размове з журналістамі на палях беларуска-італьянскага круглага стала ў галіне тэхналогій перапрацоўкі малака і вытворчасці малочных прадуктаў, што праходзіць з 10 па 13 верасня ў Нацыянальнай акадэміі навук, зрабіў старыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэты беларуска-італьянскі круглы стол стаў ужо другім - першы прайшоў у сталіцы ў канцы лютага і быў прысвечаны развіццю жывёлагадоўлі. Уладзімір Гусакоў адзначыў, што прадаўжаецца двухбаковае супрацоўніцтва па ўзаемнай дамоўленасці, а значыць, зацікаўленасць ёсць з абодвух бакоў.

"Вельмі многія адзначаюць бездакорную якасць беларускай малочнай прадукцыі, але спыняцца на дасягнутым мы не павінны, трэба рухацца наперад. У сувязі з гэтым вопыт італьянскага боку для нас вельмі важны. Мы разумеем, што кожны прытрымліваецца ўласных інтарэсаў, але спадзяёмся азнаёміцца з некаторымі сакрэтамі італьянцаў у выпуску сыроў і іншых малочных прадуктаў, - зрабіў акцэнт ён. - Нам цікавы найноўшыя тэхналогіі, закваскі, прымяненне ў вытворчасці мікраарганізмаў і іх цэлых комплексаў для павышэння якасці прадукцыі".

У праграме візіту гасцей не толькі абмеркаванне перспектыўных напрамкаў і механізмаў сумеснай навукова-тэхнічнай дзейнасці ў галіне тэхналогій перапрацоўкі малака і вытворчасці малочных прадуктаў, але і наведванне арганізацый Аддзялення аграрных навук НАН Беларусі і айчынных прадпрыемстваў па вытворчасці дзіцячага харчавання. Уладзімір Гусакоў анансаваў запланаванае падпісанне камюніке аб далейшым супрацоўніцтве на аснове вынікаў двух праведзеных круглых сталоў.

"Акцэнт - на практычным складніку двухбаковага ўзаемадзеяння. Таму ў абмеркаваннях удзельнічаюць не толькі вучоныя - тут сёння і кіраўнікі вялікіх перапрацоўчых прадпрыемстваў рэспублікі. Яны павінны ведаць аб дасягненнях італьянскіх партнёраў у малочнай галіне і з дапамогай пытанняў, далейшага абмену думкамі знаходзіць шляхі вырашэння лакальных праблем", - перакананы старшыня Прэзідыума НАН.

Задачы вучоных у галіне малочнай прамысловасці таксама разнастайныя: гэта і выпуск новых відаў прадукцыі, павышэнне запатрабаванасці і канкурэнтаздольнасці існуючых тавараў, задавальненне спажывецкага попыту, у тым ліку людзей, маючых патрэбу ў асаблівым харчаванні, напрыклад, з-за пэўных захворванняў, спартсменаў або дзяцей. Для дасягнення поспехаў па намечаных вектарах важна знаёміцца з вопытам замежных партнёраў.

"Цяпер супрацоўніцтва складваецца ў пазітыўным рэчышчы і мае залог устойлівага развіцця. Зацікаўленасць абодвух бакоў відавочная", - падвёў вынік Уладзімір Гусакоў.

 
Internetsendungen
Jetzt auf Sendung:
17.00 News (EN)

Weiter auf Sendung:
17.20 Voices of the Century (EN)


Internetsendeliste
Satellitensendeliste (Einstellungen)
Shortwaveservice
briefe
 


Hallo liebes Radio und ALLES GUTE zum 34.Geburtstag der deutschen Redaktion. So lange kenne ich Radio Belarus noch gar nicht, aber wenn Du liebe Jana und liebe Elena die nächsten 34 Jahre hier weiterhin am Start seit, dann bin ich es als Hörer auch, versprochen!! :-) ) LG Dietmar

Antwort:

Lieber Dietmar,

vielen Dank für Deine Glückwünsche!!
Ich bin auch nicht vom Anfang an hier. Wollen wir trotzdem so viel wie möglich zusammen bleiben! ;)
Liebe Grüße und alles Gute
Jana


Frequenzen
 

FM-Sender und –Frequenzen:

Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz

Radioprogramme