Арына Сабаленка стала паўфіналісткай адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе, паведамляе БЕЛТА.
6 верасня ў чвэрцьфінале другая ракетка свету перамагла кітаянку Сіньвэнь Жэн, у якой 23-я пазіцыя ў рэйтынгу WTA, - 6:1, 6:4. На гэтым турніры Арына Сабаленка абыграла прадстаўніцу Бельгіі Марыну Занеўскую (112-ы нумар сусветнага рэйтынгу) - 6:3, 6:2, брытанку Джодзі Бэрэйдж (96) - 6:3, 6:2, францужанку Клару Бюрэль (62) - 6:1, 6:1 і расійскую тэнісістку Дар'ю Касаткіну (14) - 6:1, 6:3.
У чвэрцьфінале парнага разраду беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка і бразільянка Беатрыс Хадад Мая гуляюць з расійска-нямецкім дуэтам Вера Званарова / Таура Зігемунд.
US Open завершыцца ў Нью-Ёрку 10 верасня. Агульны прызавы фонд турніру ў гэтым годзе складае рэкордную суму - $65 млн. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадах атрымаюць па $3 млн. У мінулым годзе чэмпіёнамі сталі іспанец Карлас Алькарас і полька Іга Свёнтак.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz