Працягваецца беларуская гуманітарная місія ва Украіне. Караван накіраваўся ў Харкаў, там груз падзеляць для Краматорска і Севераданецка ў Данецкую і Луганскую вобласці.
Напярэдадні ратавальнікі адгрузілі частку гуманітарнай дапамогі на склады Міжнароднага Чырвонага Крыжа ў Кіеве. Гэта прадукты харчавання, якія будуць сфарміраваныя ў прадуктовыя наборы для амаль дзвюх з паловай тысяч чалавек. Іх даставяць на непадкантрольныя Украіне тэрыторыі. Гэта не першая гуманітарная дапамога Мінска Украіне. Фуры вязуць самае неабходнае - мясныя кансервы, алей, крупу і цукар.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz