Працягваецца беларуская гуманітарная місія ва Украіне

Працягваецца беларуская гуманітарная місія ва Украіне. Караван накіраваўся ў Харкаў, там груз падзеляць для Краматорска і Севераданецка ў Данецкую і Луганскую вобласці.

Напярэдадні ратавальнікі адгрузілі частку гуманітарнай дапамогі на склады Міжнароднага Чырвонага Крыжа ў Кіеве. Гэта прадукты харчавання, якія будуць сфарміраваныя ў прадуктовыя наборы для амаль дзвюх з паловай тысяч чалавек. Іх даставяць на непадкантрольныя Украіне тэрыторыі. Гэта не першая гуманітарная дапамога Мінска Украіне. Фуры вязуць самае неабходнае - мясныя кансервы, алей, крупу і цукар.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
09.40 Культурнае жыццё Беларусі (Ням)

Далей:
10.00 Навіны з Беларусі (Пол)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання