Выступаючы перад сенатарамі, Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што ў сучасных умовах краіны не могуць эфектыўна развівацца ў адзіночку. Індустрыяльна развітыя дзяржавы ствараюць эканамічныя і палітычныя аб'яднанні. Інтэрнацыяналізацыя эканомік, фінансаў, сацыяльных стандартаў, ваенна-стратэгічных задач патрабуе аб'яднання намаганняў нават моцных і вялікіх дзяржаў. Эканамічны пояс Шаўковага шляху, Трансціхаакіянскае партнёрства, Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва і іншыя новыя міжнародныя альянсы дапаўняюць раней створаныя рэгіянальныя і глабальныя структуры з улікам аб'ектыўных заканамернасцей сучаснага свету, - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz