Фота: www.belta.by
Беларусь і Францыя створаць рабочыя групы па супрацоўніцтве ў сферах турызму, аховы навакольнага асяроддзя і сельскай гаспадаркі. Гэта заявіў пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка падчас семінара кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі. Яшчэ адным напрамкам у развіцці партнёрства паміж Беларуссю і Францыяй стане пашырэнне ўзаемадзеяння паміж рэгіёнамі. Сёлета ў Мінску чакаецца першы беларуска-французскі міжрэгіянальны форум. Таксама, па словах Паўла Латушкі, Французскія кампаніі могуць заняцца пастаўкай беларускай тэхнікі ў краіны Афрыкі. Зараз у Мінску знаходзіцца французская дэлегацыя, якая наведае такія прадпрыемствы, як МАЗ, "Амкадор", БелАЗ і правядзе перамовы наконт экспарту беларускай тэхнікі на афрыканскі рынак.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz