Беларусь і Францыя створаць рабочыя групы па супрацоўніцтве ў сферах турызму, аховы навакольнага асяроддзя і сельскай гаспадаркі

Фота: www.belta.by

 

Беларусь і Францыя створаць рабочыя групы па супрацоўніцтве ў сферах турызму, аховы навакольнага асяроддзя і сельскай гаспадаркі. Гэта заявіў пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка падчас семінара кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі. Яшчэ адным напрамкам у развіцці партнёрства паміж Беларуссю і Францыяй стане пашырэнне ўзаемадзеяння паміж рэгіёнамі. Сёлета ў Мінску чакаецца першы беларуска-французскі міжрэгіянальны форум. Таксама, па словах Паўла Латушкі, Французскія кампаніі могуць заняцца пастаўкай беларускай тэхнікі ў краіны Афрыкі. Зараз у Мінску знаходзіцца французская дэлегацыя, якая наведае такія прадпрыемствы, як МАЗ, "Амкадор", БелАЗ і правядзе перамовы наконт экспарту беларускай тэхнікі на афрыканскі рынак.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动