Беларуская сельскагаспадарчая і кар'ерная тэхніка запатрабавана на рынку Таджыкістана. Дэлегацыя Магілёўскага аддзялення БелГПП і дзелавых колаў Беларусі наведала паўночную частку краіны - Сагдыйскую вобласць і прыняла ўдзел у Міжнароднай гандлёвай выставе-кірмашы ў горадзе Худжанд. ТрактарЫ пад маркай “Беларус” былі выстаўлены на дэманстрацыйнай пляцоўцы выставы-кірмашу. У Таджыкістане зараз сярод асноўных напрамкаў развіцця -- аднаўленне некалі страчанага аграпрамысловага комплексу і жыллёвае будаўніцтва. Адна з лепшых сельскіх гаспадарак у Сагдыйскай вобласці -- "Афзалі Зарзамін" -- спецыялізуецца на вырошчванні буйной рагатай жывёлы і раслінаводстве. Менавіта для работы ў полі неабходны трактарЫ. Перавага аддадзена техніцы беларускай вытворчасці, адзначыў дырэктар гаспадаркі Бахціёр Рахмонаў.
Усе сельскія гаспадаркі ў Таджыкістане -- недзяржаўныя. І калі задаволіць патрэбы кожнай з іх, беларускія вытворцы сельскагаспадарчай тэхнікі значна ўмацуюць свае пазіцыі на гэтым рынку. Акрамя таго айчынныя вытворцы могуць скарыстацца новымі магчымасцямі, якія з’явіліся пасля надання рэгіёнам большай самастойнасці, адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Беларусі ў Таджыкістане Алег Іваноў.
Праект, пра які ідзе размова, зарадзіўся тры гады таму. Сельгасвытворцы з тэрыторый старажытнага паселішча, а зараз таджыкскага горада Гісара , якія добра ведаюць беларускую тэхніку, выйшлі з прапановай зрабіць для іх рэгіёна малУю сельгастэхніку, якая можа працаваць на схілах. У выніку беларускі бок вырабіў пад заказ некалькі ўзораў такой тэхнікі, пачалася падрыхтоўка машына-камплектаў. Зараз задача – завезці ў Таджыкістан абсталяванне. Праект можа быць запушчаны на працягу паўгода і абяцае стаць флагманскім узорам беларуска-таджыкскага супрацоўніцтва.
Другі перспектыўны напрамак -- жыллёвае будаўніцтва. У Сагдыйскай вобласці будуюцца не тое што мікрараёны, адведзены пляцоўкі пад цэлыя гарады. Адзін з іх Сайхун - размешчыны недалёка ад Худжанда. Яго планіроўка поўнасцю завершана. Вызначаны цэнтральныя вуліцы, да іх праведзена электрычнасць і водазабеспячэнне. Літаральна праз год тут з'явяцца першыя жылыя дамы, а праз тры гады можна будзе гаварыць пра з'яўленне новага горада. У такіх умовах вялікія перспектывы адкрываюцца для вытворцаў будаўнічых матэрыялаў, адзначыў начальнік аддзела экспарта Завода дабавак і сумесей "Фрэйм"Андрэй Завацкі.
Па-ранейшаму запатрабавана ў Таджыкістане кар'ерная і дарожная тэхніка. Прадстаўніцтва "Карпат Белаз Сэрвіс" працуе на гэтым рынку з 95-га года. За гэты час пастаўлена больш за 300 адзінак тэхнік БелАза і яго філіяла Магілёўскага аўтамабільнага завода, каля 150 адзінак МАЗа. Па словах начальніка аддзела маркетынгу Прадстаўніцтва "Карпат Белаз Сэрвіс" Аляксея Марко, для беларускіх вытворцаў вельмі важна знаходзіцца на гэтым рынку. У бліжэйшы час у Худжандзе пад эгідай Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця пройдзе тэндар на пастаўку каля 100 пасажырскіх аўтобусаў. У тэхніцы МАЗа ёсць вялікія шанцы абысці ў гэтым тэндары расійскіх і кітайскіх канкурэнтаў.
Нягледзячы на некаторы спад на сусветных рынках, айчынныя вытворцы бачаць перспектывы на таджыкскім рынку. Па словах намесніка начальніка камерцыйнага аддзела па продажах у краіны СНД БелАЗа Аляксея Грачова, кар'ерная тэхніка запатрабавана нават ва ўмовах крызісу. Падчас візіту ў Таджыкістан абмеркаваны перспектывы паставак не толькі тэхнікі. Патэнцыяльных партнёраў знайшлі таксама дрэваапрацоўчыя і мэблевыя прадпрыемствы. Разгледжаны перспектывы стварэння ў свабоднай эканамічнай зоне СУГД сумеснага прадпрыемства па вытворчасці мэблі. Таксама праведзены перамовы па нарошчванне паставак керамічнай пліткі і сантэхнічных вырабаў беларускай вытворчасці. Ёсць перспектывы і ў айчынных прадуктаў харчавання на рынку Таджыкістана.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz