Фота: www.grodnonews.by
Прадпрыемствы Гродзенскай вобласці прадставяць прадукцыю на выставе ў кітайскай правінцыі Ганьсу. Дэлегацыя беларускага рэгіёну накіравалася з афіцыйным візітам у Кітай. Запланавана падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы будаўніцтва эканамічнага пояса Шаўковага шляху паміж СЭЗ “Гроднаінвест” і ўпраўленнем камерцыі правінцыі Ганьсу. На выставе ў горадзе Ланьчжоў будуць прадстаўлены прадпрыемствы, якія маюць патэнцыял для павелічэння паставак на кітайскі рынак: “Беллакт”, “Біякам”, шклозавод “Нёман” і іншыя. Дарэчы, прэзентацыю ў Кітаі яны пачалі крыху раней: патэнцыяльным пакупнікам сваю прадукцыю вытворцы дэманструюць у Пекіне.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz