Беларусь завяршыла ўнутрыдзяржаўныя працэдуры па ратыфікацыі пагаднення аб рэадмісіі з Расіяй, паведамляе БЕЛТА. Пагадненне датычыцца не толькі грамадзян Беларусі і Расіі, але і трэціх краін. Яно рэгулюе парадак вяртання, прыёму і перадачы асоб, якія знаходзяцца на тэрыторыі беларускага і расійскага бакоў у парушэнне дзеючага парадку ўезду і знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. Беларускі бок раней падпісаў такія пагадненні з Казахстанам і Турцыяй. Акрамя таго, Беларусь практычна ўзгадніла тэкст пагаднення па рэадмісіі з Еўрасаюзам.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz