Перамовы па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне пачаліся ў Мінску з сустрэчы каардынатараў рабочых падгруп трохбаковай кантактнай групы АБСЕ-Украіна-Расія, - паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі. Падчас папярэдняй сустрэчы групы 26 жніўня спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік заклікаў бакі канфлікту спыніць агонь у сувязі з пачаткам навучальнага года. 1 верасня адбылася відэаканферэнцыя, падчас якой было адзначана, што на ўсёй лініі судакранання рэжым спынення агню ў асноўным выконваецца. Бакі прызналі неабходнасць прадоўжыць прыкладаць усе намаганні для таго, каб рэжым спынення агню набыў устойлівы характар.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz