фота:www.mfa.gov.by
Мінскія дамоўленасці з'яўляюцца безальтэрнатыўнай асновай для мірнага ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны, - заявіў Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка на сустрэчы ў Кіеве з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Пётр Парашэнка выказаў удзячнасць беларускаму боку за выдатную арганізацыю мінскіх перагавораў па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Са свайго боку Уладзімір Макей запэўніў у гатоўнасці Беларусі і ў далейшым рабіць усё магчымае для ўстанаўлення міру ў брацкай Украіне. Абмеркаваны таксама пытанні актывізацыі палітычнага дыялогу, у тым ліку на вышэйшым узроўні, пашырэння міжпарламенцкіх кантактаў, меры па актывізацыі гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, у тым ліку ўстараненне штучных бар'ераў ва ўзаемным гандлі. Асобна разгледжаны перспектывы далейшай нармалізацыі адносін Беларусі з ЕС і ЗША пры садзейнічанні Украіны.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz