Мінскія дамоўленасці з'яўляюцца безальтэрнатыўнай асновай для мірнага ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны

 фота:www.mfa.gov.by

        Мінскія дамоўленасці з'яўляюцца безальтэрнатыўнай асновай для мірнага ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны, - заявіў Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка на сустрэчы ў Кіеве з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Пётр Парашэнка выказаў удзячнасць беларускаму боку за выдатную арганізацыю мінскіх перагавораў па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Са свайго боку Уладзімір Макей запэўніў у гатоўнасці Беларусі і ў далейшым рабіць усё магчымае для ўстанаўлення міру ў брацкай Украіне. Абмеркаваны таксама пытанні актывізацыі палітычнага дыялогу, у тым ліку на вышэйшым узроўні, пашырэння міжпарламенцкіх кантактаў, меры па актывізацыі гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, у тым ліку ўстараненне штучных бар'ераў ва ўзаемным гандлі. Асобна разгледжаны перспектывы далейшай нармалізацыі адносін Беларусі з ЕС і ЗША пры садзейнічанні Украіны. 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动