Прэзідэнт Беларусі здзейсніць візіт у Пакістан.


          Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў кастрычніку плануе здзейсніць візіт у Пакістан. Кіраўнік дзяржавы правядзе перамовы з прэм'ер-міністрам гэтай краіны Навазам Шарыфам. Пра гэта ішла размова на сустрэчы беларускага лідара са спецыяльным памочнікам прэм'ер-міністра Пакістана Саідам Тарыкам Фатэмі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі ганарацца дружалюбнымі адносінамі з такой магутнай і ўплывовай дзяржавай. Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на неабходнасць абмеркаваць адносіны Пакістана і Беларусі з трэцімі краінамі. У сваю чаргу Саід Тарык Фатэмі адзначыў, што візіт кіраўніка Беларусі стане важнай гістарычнай падзеяй. “Мы ўпэўненыя, што ён дапаможа вывесці нашы адносіны на яшчэ больш высокі ўзровень”,  - сказаў ён.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
01.40 News (EN)

Dalej:
02.00 Sociedad civil (ES)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

23.07.25 - 17.00
23.07.25 - 18.00