Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў кастрычніку плануе здзейсніць візіт у Пакістан. Кіраўнік дзяржавы правядзе перамовы з прэм'ер-міністрам гэтай краіны Навазам Шарыфам. Пра гэта ішла размова на сустрэчы беларускага лідара са спецыяльным памочнікам прэм'ер-міністра Пакістана Саідам Тарыкам Фатэмі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі ганарацца дружалюбнымі адносінамі з такой магутнай і ўплывовай дзяржавай. Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на неабходнасць абмеркаваць адносіны Пакістана і Беларусі з трэцімі краінамі. У сваю чаргу Саід Тарык Фатэмі адзначыў, што візіт кіраўніка Беларусі стане важнай гістарычнай падзеяй. “Мы ўпэўненыя, што ён дапаможа вывесці нашы адносіны на яшчэ больш высокі ўзровень”, - сказаў ён.