Беларусь зробіць усё неабходнае для правядзення на годным узроўні летняй сесіі Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе ў Мінску ў наступным годзе. Гэта заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы са спецыяльным каардынатарам місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЕ на парламенцкіх выбарах у Беларусі, намеснікам старшыні ПА АБСЕ Кентам Харстэдам. Што да маючых адбыцца парламенцкіх выбараў, Уладзімір Андрэйчанка выказаў надзею на аб'ектыўнае выніковае заключэнне з боку міжнародных назіральнікаў.
У сваю чаргу Кент Харстэд прызнаўся, што ў Беларусі ў плане работы адчувае сябе камфортна. Ён адзначыў, што год таму працаваў ужо у краіне падчас маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў, зараз зноў прыехаў у якасці спецкаардынатара місіі кароткатэрміновых назіральнікаў, што дае яму магчымасць параўнаць. Кент Харстэд выказаў надзею на плённае супрацоўніцтва з беларускім бокам. Плануецца, што маніторынгавая місія ПА АБСЕ ў складзе ад 70 да 100 чалавек прыбудзе ў Беларусь за некалькі дзён да выбараў. Зараз Цэнтрвыбаркам акрэдытаваў 2 назіральнікаў ад ПА АБСЕ. Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 11 верасня.
Фота Прэс служба Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz