Беларусь зробіць усё неабходнае для правядзення на годным узроўні летняй сесіі ПА АБСЕ ў Мінску ў наступным годзе.

 


          Беларусь зробіць усё неабходнае для правядзення на годным узроўні летняй сесіі Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе ў Мінску ў наступным годзе. Гэта заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы са спецыяльным каардынатарам місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЕ на парламенцкіх выбарах у Беларусі, намеснікам старшыні ПА АБСЕ Кентам Харстэдам. Што да маючых адбыцца парламенцкіх выбараў, Уладзімір Андрэйчанка выказаў надзею на аб'ектыўнае выніковае заключэнне з боку міжнародных назіральнікаў.
        

      У сваю чаргу Кент Харстэд прызнаўся, што ў Беларусі ў плане работы адчувае сябе камфортна. Ён адзначыў, што год таму працаваў ужо у краіне падчас маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў, зараз зноў прыехаў у якасці спецкаардынатара місіі кароткатэрміновых назіральнікаў, што дае яму магчымасць параўнаць. Кент Харстэд выказаў надзею на плённае супрацоўніцтва з беларускім бокам.                  Плануецца, што маніторынгавая місія ПА АБСЕ ў складзе ад 70 да 100 чалавек прыбудзе ў Беларусь за некалькі дзён да выбараў. Зараз Цэнтрвыбаркам акрэдытаваў 2 назіральнікаў ад ПА АБСЕ. Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 11 верасня.

 

Фота Прэс служба Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动