Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына прыме ўдзел у 7-ым раўндзе нефармальных міністэрскіх дыялогаў краін - удзельніц ініцыятывы Еўрапейскага саюза "Усходняе партнёрства". Мерапрыемства адбудзецца 11-12 ліпеня у Кіеве. На перамовах таксама будзе прысутнічаць намеснік міністра эканомікі Беларусі Ірына Касцевіч. Праграмай прадугледжаны дыскусіі кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзяржаў - членаў "Усходняга партнёрства" па перспектывах шматбаковага супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы. Акрамя таго, плануецца тэматычная сустрэча з удзелам міністраў эканомікі, прысвечаная пытанням развіцця малога і сярэдняга бізнесу.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz