Намеснік міністра замежных спраў Беларусі прыме ўдзел у нефармальнай міністэрскай сустрэчы па "Усходняму партнёрству"

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына прыме ўдзел у 7-ым раўндзе нефармальных міністэрскіх дыялогаў краін - удзельніц ініцыятывы Еўрапейскага саюза "Усходняе партнёрства". Мерапрыемства адбудзецца 11-12 ліпеня у Кіеве. На перамовах таксама будзе прысутнічаць намеснік міністра эканомікі Беларусі Ірына Касцевіч. Праграмай прадугледжаны дыскусіі кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзяржаў - членаў "Усходняга партнёрства" па перспектывах шматбаковага супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы. Акрамя таго, плануецца тэматычная сустрэча з удзелам міністраў эканомікі, прысвечаная пытанням развіцця малога і сярэдняга бізнесу.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动