Фота: www.belta.by
Іранскія кампаніі гатовы больш актыўна ствараць з Беларуссю сумесныя вытворчасці, прадукцыя якіх будзе пастаўляцца і на рынкі трэціх краін. Гэта паведаміў БЕЛТА Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у нашай краіне Махамад Рэза Сабуры. Паводле дыпламата, іранскім кампаніям рэкамендуюць выкарыстоўваць стратэгічнае геаграфічнае становішча Беларусі не толькі для развіцця ірана-беларускіх адносін, але і для выхаду на рынкі ЕС і ЕАЭС. Пасол падкрэсліў, што гэтыя пытанні разам з многімі іншымі трэба будзе дэталёва разгледзець на пасяджэнні сумеснай беларуска-іранскай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі, тэхналогій і вышэйшай адукацыі.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz