Сітуацыю тут па-ранейшаму не могуць узяць пад кантроль. Канфліктуючыя бакі паведамляюць, што ў зоне сутыкнення азербайджанскай, армянскай армій і сіл непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі ідуць баі. Прэзідэнт Беларусі раней заклікаў бакі карабахскага канфлікту да дыялогу. У тэлефоннай размове Аляксандр Лукашэнка падрабязна абмеркаваў сітуацыю, якая склалася з лідэрамі Азербайджана і Арменіі Ільхамам Аліевым і Сержам Саргсянам. Наша краіна паслядоўна выступае за мірнае вырашэнне сітуацыі. Цяперашняе абвастрэнне – найбольш вострае з 1994 года, калі бакі дамовіліся аб спыненні агню.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz