Фота: belta.by
Беларусь імкнецца забяспечыць сабе і саюзнікам прымальныя і ўстойлівыя гарантыі бяспекі. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч на сустрэчы Савета міністраў замежных спраў АБСЕ ў г.Валета (Мальта), перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Знаходзячыся ў гэтай зале, Беларусь, як і дзесяцігоддзі таму савецкія дыпламаты, мае адну зразумелую ўсім мэту. Мы, як і ўсе, імкнёмся забяспечыць нашаму народу і нашым саюзнікам прымальныя і ўстойлівыя гарантыі бяспекі. Так, мы гатовы хоць заўтра сесці за стол перагавораў, таму што цвёрда верым у тое, што лепш дзесяць гадоў дыялогу, чым некалькі дзён вайны", - падкрэсліў дыпламат.
У той жа час Юрый Амбразевіч прапанаваў паглядзець праўдзе ў вочы: "Ці магчыма дасягненне гэтай мэты ў нашым бягучым фармаце АБСЕ? Свет моцна змяніўся за 50 гадоў. Цяпер і Вялікая Еўропа, і нават разам з ЗША - гэта толькі частка, няхай вельмі важная і значная, але частка вялікага новага шматпалярнага свету, які паступова набывае свае рысы. І Беларусь - яшчэ адно сведчанне таго".
Намеснік міністра звярнуў увагу, што ўсе спробы ЗША і Еўрасаюза задушыць Беларусь санкцыямі, абнесці агароджамі разбіліся аб альтэрнатыву ў асобе саюзнай Расіі, стратэгічнага партнёра Кітая, аднадумцаў з радоў Глабальнага Поўдня, глабальнай большасці, якія ўсё больш і больш аб'ядноўваюцца паміж сабой.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz