Сімвал захавання нашых традыцый. Тэматычны мурал "Марафону адзінства" адкрылі ў Бабруйску


 

У Бабруйску на вуліцы Народнага адзінства ў рамках "Марафону адзінства" адкрылі тэматычны мурал, перадае БЕЛТА.

Паводле слоў першага сакратара Цэнтральнага камітэта БРСМ, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Аляксандра Лук'янава, рэспубліканскую грамадска-культурную акцыю "Марафон адзінства" вызначае тое, што моладзь пакідае гораду, яго жыхарам і гасцям на памяць падарунак з сур'ёзным і глыбокім сэнсам.

"Сімвалы адзінства нашага народа і сімвалы захавання нашых традыцый - гэта ўсё вельмі дакладна акрэслена ў нашым мурале. Тут адлюстравана сям'я: тата, мама і дзіця, якія ў сваіх далонях трымаюць нашу краіну і разумеюць, што будучыня Беларусі - у руках кожнага яе жыхара, сем'яў, якія ў тым ліку жывуць у гэтым маладым мікрараёне", - сказаў ён.

Такі мурал будзе служыць яшчэ і важным напамінам. "Мы павінны выбіраць самі, павінны несці адказнасць. І працаваць над тым, каб нашы дзеці заўсёды надзейна трымалі контур нашай Беларусі ў сваіх руках", - сказаў Аляксандр Лук'янаў.

Як расказаў намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама Уладзімір Кніга месца для новага арт-аб'екта ў горадзе выбралі не выпадкова. "Вуліца мае назву Народнага адзінства, таму ўсё атрымалася сугучна. Гэта раён Бабруйска, які хутка развіваецца. Я ўпэўнены, што пройдзе зусім няшмат часу, і там з'явяцца новыя дамы з маладымі сем'ямі, дзецьмі, з пляцоўкамі, інфраструктурай", - адзначыў ён.

Мурал стваралі маладыя мастакі пры падтрымцы горада і БРСМ. Уклад моладзі ў гэты праект таксама знакавы. "Няхай такія муралы з'яўляюцца як мага часцей і на большай колькасці аб'ектаў. Яны будуць радаваць вока, паляпшаць настрой, упрыгожваць будні, - сказаў Уладзімір Кніга. - А яшчэ - служыць напамінам аб нашым адзінстве. Таму што, калі мы сапраўды разам, нас ніхто не можа зламаць, пазбавіць нас суверэнітэту, нашых падыходаў і пункту гледжання".

 
Internetsendungen
Jetzt auf Sendung:
05.40 Identity (EN)

Weiter auf Sendung:
06.00 News from Belarus (EN)


Internetsendeliste
Satellitensendeliste (Einstellungen)
Shortwaveservice
briefe
 


Hallo liebes Radio und ALLES GUTE zum 34.Geburtstag der deutschen Redaktion. So lange kenne ich Radio Belarus noch gar nicht, aber wenn Du liebe Jana und liebe Elena die nächsten 34 Jahre hier weiterhin am Start seit, dann bin ich es als Hörer auch, versprochen!! :-) ) LG Dietmar

Antwort:

Lieber Dietmar,

vielen Dank für Deine Glückwünsche!!
Ich bin auch nicht vom Anfang an hier. Wollen wir trotzdem so viel wie möglich zusammen bleiben! ;)
Liebe Grüße und alles Gute
Jana


Frequenzen
 

FM-Sender und –Frequenzen:

Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz

Radioprogramme