Фота: belta.by
Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік сустрэўся з паслом Рэспублікі Саюз М'янма ў РФ Ціт Лін Оўнам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.
Бакі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і М'янмы ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай сферах. Была закранута тэматыка арганізацыі візітаў і сустрэч на розных узроўнях. Дыпламаты таксама закранулі тэму развіцця дагаворна-прававой базы.
"Ціт Лін Оўн падкрэсліў важнасць развіцця адносін з Беларуссю і абазначыў, што для М'янмы ўяўляе інтарэс узаемадзеянне з нашай краінай у сферы вытворчасці трактароў, медыцыны, паставак беларускай малочнай прадукцыі. У якасці перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва з Беларуссю пасол М'янмы назваў таксама спорт, культуру і адукацыю", - адзначылі ў прэс-службе.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz