Дапамогу да школы ад Беларускага Чырвонага Крыжа атрымалі амаль 8,5 тыс. дзяцей з сем'яў, маючых у гэтым патрэбу

Фота: belta.by


 

Беларускі Чырвоны Крыж завяршыў дабрачынную кампанію "Збяром дзяцей у школу", урачыстая цырымонія прайшла ў сталічнай школе нумар 109 імя В.З.Харужай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў уручыў школьныя прылады 30 дзецям з сацыяльна слабаабароненых груп насельніцтва. Усяго ж у рамках дабрачыннай кампаніі, якая прайшла з 1 жніўня па 16 верасня, дапамогу атрымалі каля 8,5 тыс. дзяцей.

"Мы па ўсёй Беларусі, падключаючы спонсараў і проста неабыякавых людзей, сабіралі партфелі, школьнае адзенне і іншыя прылады і дарылі маючым у гэтым патрэбу дзецям, - гэта дзеці-інваліды, дзеці з асаблівасцямі развіцця, дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Мы разам з органамі выканаўчай улады, з Камітэтам па працы, занятасці і сацабароне, з упраўленнямі адукацыі аб'ядналіся, каб дайсці да маючых у гэтым патрэбу. Кожны год наша акцыя "Збяром дзяцей у школу" расце і развіваецца. Напрыклад, у мінулым годзе ёю было ахоплена 7 тыс. дзяцей па ўсёй краіне, у гэтым годзе іх ужо 8,5 тыс. Дадаткова яшчэ мы прыцягнулі каля Br83 тыс. ад спонсараў і простых грамадзян мэтанакіравана на гэту акцыю - дадаткова закуплялі неабходныя рэчы. І сёння мы закрываем гэту акцыю, тут мы сабралі каля 30 дзяцей для таго, каб уручыць ім школьныя прылады. Гэта ранцы з поўным наборам канцылярыі для пачатковай школы, плюс майкі з сімволікай Беларусі, паколькі акцыю мы завяршаем напярэдадні вялікага свята - Дня народнага адзінства", - расказаў кіраўнік.

Сям'я Алісы Пашчанка тры месяцы таму прыехала з Украіны. Толькі пасяліліся на новым месцы, а ўжо пачатак навучальнага года, да якога трэба падрыхтаваць двух школьнікаў. Усяго ў сям'і трое дзяцей, працуе адзін тата. "Мы купілі зусім крыху рэчаў да школы - толькі на першы час. У нас шматдзетная сям'я, мы ў чужой краіне, я без работы, сабраць двух дзяцей у школу - задача нялёгкая. Калі я даведалася, што сыну, а ён пайшоў у трэці клас у адну са школ Заводскага раёна Мінска, падораць партфель з усёй неабходнай канцылярыяй, я вельмі ўзрадавалася. Гэта адчувальная дапамога для нашай сям'і. Дзякуй вялікі арганізатарам", - падзялілася яна.

 
Internetsendungen
Jetzt auf Sendung:
14.40 白俄罗斯-您的朋友 (ZH)

Weiter auf Sendung:
15.00 News (EN)


Internetsendeliste
Satellitensendeliste (Einstellungen)
Shortwaveservice
briefe
 


Hallo liebes Radio und ALLES GUTE zum 34.Geburtstag der deutschen Redaktion. So lange kenne ich Radio Belarus noch gar nicht, aber wenn Du liebe Jana und liebe Elena die nächsten 34 Jahre hier weiterhin am Start seit, dann bin ich es als Hörer auch, versprochen!! :-) ) LG Dietmar

Antwort:

Lieber Dietmar,

vielen Dank für Deine Glückwünsche!!
Ich bin auch nicht vom Anfang an hier. Wollen wir trotzdem so viel wie möglich zusammen bleiben! ;)
Liebe Grüße und alles Gute
Jana


Frequenzen
 

FM-Sender und –Frequenzen:

Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz

Radioprogramme