Беларусь заклікала Еўрасаюз прыняць усе магчымыя меры свайго ўплыву на ўкраінскае кіраўніцтва з мэтай прадухілення парушэнняў паветранай прасторы, як гэта здарылася 9 жніўня з беспілотнікамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Як паведамлялася, 9 жніўня паветраную прастору Беларусі парушылі ўкраінскія БПЛА, якія былі збіты беларускімі сіламі ППА. На шэрагу іх элементаў была маркіроўка вытворцаў краін Еўрасаюза, у сувязі з чым у МЗС быў запрошаны павераны ў справах ЕС Стэн Нерлаў.
На думку беларускага боку, такія дзеянні маюць патэнцыял радыкальнай эскалацыі ваеннага канфлікту з яго пашырэннем у тым ліку на краіны Еўрасаюза.
"Беларусь, якая нязменна выступае за мірнае ўрэгуляванне крызісу шляхам перагавораў, заклікае Еўрасаюз прыняць усе магчымыя меры свайго ўплыву на ўкраінскае кіраўніцтва з мэтай прадухілення такіх дзеянняў у далейшым", - падкрэслілі ў МЗС.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz