Андрэй Савіных: візіт Прэзідэнта ў Баку стане адным з самых прадукцыйных за апошнія гады

Фото: belta.by


Візіт кіраўніка дзяржавы ў Азербайджан стане адным з самых прадукцыйных за апошнія гады. Упэўненасць у гэтым газеце "СБ. Беларусь сегодня" выказаў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных, паведамляе БЕЛТА.

"Візіт Прэзідэнта Беларусі ў Баку, на мой погляд, стане адным з самых прадукцыйных візітаў на вышэйшым узроўні за апошнія гады. Упэўнены, што ў бліжэйшы час мы ўбачым актыўнае развіццё ўзаемадзеяння па ўсіх напрамках, у тым ліку ў сферы прамысловай кааперацыі, навукі і адукацыі. Да ўжо сфарміраваных напрамкаў нашага партнёрства дабавіцца сумесная дзейнасць у галіне развіцця электратранспарту, - адзначыў парламентарый і звярнуў увагу на тры новыя аспекты перагавораў. - Па-першае, Азербайджан запрашае беларускі бок да ўдзелу ў праграмах аднаўлення Нагорнага Карабаха. Прычым рабіцца гэта будзе на аснове ўнікальнага беларускага вопыту па стварэнні аграпрамысловых комплексаў, якія добра зарэкамендавалі сябе ў нашай краіне і за мяжой. Другі элемент - намаганні Беларусі па прыцягненні Азербайджана да больш цеснага ўзаемадзеяння з Еўразійскім эканамічным саюзам. Безумоўна, у бліжэйшыя месяцы мы ўбачым больш цесную работу Азербайджана на пляцоўках ЕАЭС і Мытнага саюза".

Таксама Андрэй Савіных адзначыў прапанову Прэзідэнта Ільхама Аліева аб магчымым удзеле Беларусі ва ўрэгуляванні рознагалоссяў і ўмацаванні ўзаемадзеяння паміж Азербайджанам і Арменіяй. "Гэта важны новы элемент. Беларусь як краіна з міралюбівай знешняй палітыкай, якая будуе свае адносіны з партнёрамі на прынцыпах добрасуседства і ўзаемаразумення, сапраўды можа ўнесці істотны ўклад у развіццё кантактаў паміж Азербайджанам і Арменіяй, што ў канчатковым выніку стане асновай трывалага міру ў Закаўказзі", - рэзюмаваў дэпутат.

З гэтым сцвярджэннем згодны і аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін. "Беларускі лідар дакладна разумее сваю гістарычную ролю, у першую чаргу звязаную з неабходнасцю забеспячэння міру і згоды на постсавецкай прасторы. Таму пытанні, якія датычацца ўрэгулявання сітуацыі, што ўзнікла паміж Азербайджанам і Арменіяй, і пытанні эканамічнага супрацоўніцтва, павышэння дабрабыту народаў сталі ў ходзе перагавораў ключавымі", - лічыць эксперт.

Паводле яго слоў, гэтым візітам Аляксандр Лукашэнка кардынальным чынам памяняў інфармацыйны парадак дня апошніх месяцаў і нават цэлага года. "Таму што пандэмія прывяла да таго, што ў большасці выпадкаў ніхто з кіраўнікоў дзяржаў адзін да аднаго не ездзіў, былі толькі кароткія візіты прадстаўнікоў тых ці іншых ведамстваў. А цяперашні візіт, з аднаго боку, адкрыў важны этап у актыўнай міратворчай дзейнасці, з другога - у эканамічнай. Беларусь з ідэямі развіцця эканамічных базісаў, кааперацыі дэманструе новы фармат дыпламатыі будучага. Постпандэмійнага будучага. У нас няма часу для палітыкі двайных стандартаў, замоўчвання і гульні на пэўных сімвалах, - падкрэсліў Аляксей Аўдонін. - Цяпер трэба актыўна працаваць, гаварыць аб тых ці іншых праблемах і аб'ектыўна фарміраваць мэты і задачы ў эканоміцы, знешнепалітычнай, сацыяльнай, культурнай сферах, якія далі б нам магчымасць выкарыстаць існуючы час па максімуме і дабіцца найвышэйшага выніку. Ад лідараў дзяржаў, асабліва ў постпандэмійны перыяд, насельніцтва чакае яркіх крокаў і вынікаў, у першую чаргу эканамічных, якія павышалі б узровень жыцця. Гэта актуальна і для Беларусі, і для нашых братоў і сясцёр па Савецкім Саюзе".

 
Internetsendungen
Jetzt auf Sendung:
20.40 Czas na muzykę (PL)

Weiter auf Sendung:
21.00 Nachrichten (DE)


Internetsendeliste
Satellitensendeliste (Einstellungen)
Shortwaveservice
briefe
 


Hallo liebes Radio und ALLES GUTE zum 34.Geburtstag der deutschen Redaktion. So lange kenne ich Radio Belarus noch gar nicht, aber wenn Du liebe Jana und liebe Elena die nächsten 34 Jahre hier weiterhin am Start seit, dann bin ich es als Hörer auch, versprochen!! :-) ) LG Dietmar

Antwort:

Lieber Dietmar,

vielen Dank für Deine Glückwünsche!!
Ich bin auch nicht vom Anfang an hier. Wollen wir trotzdem so viel wie möglich zusammen bleiben! ;)
Liebe Grüße und alles Gute
Jana


Frequenzen
 

FM-Sender und –Frequenzen:

Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz

Radioprogramme
 

29.12.2021 Program Block 1
29.12.2021 Program Block 2