У Беларусі на 4 чэрвеня выздаравелі і выпісаны 21 162 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Як праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя, зарэгістраваны 45 981 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 585 065 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання COVID-19 на тэрыторыі краіны памерлі 253 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz