Фота: belta.by
Беларускія кнігавыдаўцы прымаюць удзел у кніжнай выстаўцы ў Франкфурце-на-Майне. Яны прадстаўляюць больш за 500 найменняў кніг рознай тэматыкі. Асаблівая ўвага - тэме 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году малой радзімы. Таксама на стэндзе Беларусі адбудуцца прэзентацыі кніг нямецкіх аўтараў, выдадзеных у нашай краіне.
Франкфурцкі кніжны кірмаш лічыцца самым прэстыжным і маштабным міжнародным мерапрыемствам не толькі ў літаратурнай і выдавецкай сферы, але і ў цэлым у галіне культуры. Штогод форум прымае амаль 300 тыс. гасцей і прадстаўляе каля 400 тыс. кніг. Сёлета мерапрыемства ладзіцца з 16 па 20 кастрычніка.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz