Аляксандр Лукашэнка прывёў адносіны Беларусі і Расіі ў прыклад іншым краінам

Фота: belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сёння сустрэчу з сакратаром Савета бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ёсць шэраг пытанняў, якія мы проста павінны абмеркаваць з вамі. Яны вельмі важныя для далейшай нашай работы ў беларуска-расійскіх адносінах, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Думаю, нам з вамі ёсць аб чым пагаварыць, тым больш што нядаўна прэм'еры сустракаліся ў Маскве па распрацоўцы і рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве. Мы спрабуем выйсці на тое, на што можам на гэтым этапе. Але добра, што мы з Уладзімірам Уладзіміравічам у Піцеры выразна адказалі на ўсе пытанні і паставілі задачы ўрадам, у якім напрамку нам тут трэба рухацца".

Прэзідэнт адзначыў, што ў візіце Мікалая Патрушава ў Мінск няма ніякай надзвычайшчыны. Яго паездка была даўно запланаванай, хоць некаторыя СМІ і займаюцца канспіралогіяй на гэтай ніве. "Ён будзе вельмі карысны для далейшага руху ў беларуска-расійскіх адносінах. Надзвычайшчыны быць не можа, таму што, нягледзячы на шэраг пытанняў, нават вельмі важных, дай бог, каб іншыя дзяржавы мелі адна з адной такія адносіны, якія маюць сёння Беларусь і Расія, - заявіў ён. - Таму тут ніякай канспіралогіі нават быць не можа".

Сакратар Савета бяспекі Расіі пацвердзіў словы Прэзідэнта: яго візіт у Мінск і сустрэча з кіраўніком беларускай дзяржавы - запланаваныя мерапрыемствы. "Нічога звышнатуральнага няма. Самае галоўнае, што работа саветаў бяспекі, сапраўды, вядзецца на планавай аснове, эфектыўна, плённа. Я ўпэўнены, што так будзе і далей", - падкрэсліў Мікалай Патрушаў.

Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы зрабіў Мікалаю Патрушаву памятны падарунак, звязаны з яго службай на тэрыторыі Беларусі ў часы Савецкага Саюза: "Я вырашыў вам падарыць ваша дасье аб вашай службе і рабоце ў Беларусі ў свой час. Я разумею, што вы цэніце тыя гады. Адрасы, паролі, яўкі - усё тут. Але дзіўна: касякоў ніякіх не заўважана ў тыя гады, таму і сталі вялікім чалавекам. Думаю, вам прыемна будзе ўспомніць тыя гады".

Мікалай Патрушаў сёння ў Мінску прыме ўдзел у міжведамасных расійска-беларускіх кансультацыях па бяспецы. Раней дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась расказаў журналістам, што візіт яго расійскага калегі ў Мінск - планавая паездка, якая "ні ў якім выпадку не ўвязана з нейкімі міжнароднымі падзеямі". "У нас вынесены для абмеркавання пэўныя пытанні, увогуле яны недзе карэліруюцца: і па стане міжнародных механізмаў кантролю над узбраеннямі, і па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі. Нельга гэтыя пытанні вырашаць толькі з адным вектарам. Важна выбудоўваць дыялог менавіта з усімі ўдзельнікамі ў гэтым рэгіёне", - адзначыў Станіслаў Зась.

 
 
Internetsendungen
Jetzt auf Sendung:
07.20 Tydzień: wydarzenia i ludzie (PL)

Weiter auf Sendung:
07.40 W świecie białoruskiej literatury (PL)


Internetsendeliste
Satellitensendeliste (Einstellungen)
Shortwaveservice
briefe
 


Hallo liebes Radio und ALLES GUTE zum 34.Geburtstag der deutschen Redaktion. So lange kenne ich Radio Belarus noch gar nicht, aber wenn Du liebe Jana und liebe Elena die nächsten 34 Jahre hier weiterhin am Start seit, dann bin ich es als Hörer auch, versprochen!! :-) ) LG Dietmar

Antwort:

Lieber Dietmar,

vielen Dank für Deine Glückwünsche!!
Ich bin auch nicht vom Anfang an hier. Wollen wir trotzdem so viel wie möglich zusammen bleiben! ;)
Liebe Grüße und alles Gute
Jana


Frequenzen
 

FM-Sender und –Frequenzen:

Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz

Radioprogramme
 

29.12.2021 Program Block 1
29.12.2021 Program Block 2