Фота: belta.by
Расійскі экспартны цэнтр акажа падтрымку беларуска-расійскім інтэграцыйным праектам па прасоўванні прадукцыі на рынкі трэціх краін. Перспектывы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва абмяркоўваліся на сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса з кіраўніком Расійскага экспартнага цэнтра Андрэем Сляпнёвым. У прыватнасці, чакаецца падпісанне пагаднення аб узаемадзеянні з кампаніяй "Белэксімгарант", што дапаможа знізіць кошт фінансавання шляхам скарачэння колькасці пасрэднікаў, будзе спрыяць развіццю гандлёвых і экспартных аперацый.
У сваю чаргу Андрэй Сляпнёў адным з перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва назваў прасоўванне тавараў на рынак Егіпта. Расійскі экспартны цэнтр гатовы падтрымаць беларускія прадпрыемствы, зацікаўленыя ва ўваходжанні на афрыканскі рынак.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz