Фота: belta.by
У Еўразійскім эканамічным саюзе неабходна прадоўжыць работу па стварэнні аднолькавых умоў гаспадарання і фарміраванні адзіных рынкаў. Гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў горадзе Чалпон-Ата (Кыргызстан). Яшчэ адна важная задача ў ЕАЭС - прыняць меры па больш хуткім пераходзе да ўзгодненай, а ў перспектыве і да адзінай прамысловай і аграпрамысловай палітыкі. Паводле Сяргея Румаса, трэба прадоўжыць і сістэмную работу па фарміраванні адзіных рынкаў. Так, працягваецца стварэнне энергетычных рынкаў, аднак для Беларусі застаецца неўрэгуляваным пытанне фарміравання тарыфаў на транспарціроўку газу. Да 2025 года павінен быць сфарміраваны адзіны транспартны рынак. Што да агульнага фінансавага рынку, ён павінен быць паўнацэнным і сапраўды свабодным, забяспечваць рэальную канкурэнтаздольнасць і аднолькавыя ўмовы для ўдзельнікаў эканамічных адносін унутры саюза.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz