Фота: belta.by
У Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці на наступным тыдні пройдзе X Міжнародны фестываль фальклору "Мотальскія прысмакі". Прыедуць творчыя калектывы і майстры, якія прадставяць сваю традыцыйную кухню, з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама Расіі, Украіны, Польшчы, Ізраіля, Латвіі, упершыню - з Алжыра. Гандлёвыя і выставачныя рады ў Моталі расцягнуцца на сотні метраў, сёлета падалі заяўкі на ўдзел больш за 250 майстроў. Пачнецца фестываль з касцюміраванага шэсця па вуліцах аграгарадка, да якога далучацца мясцовыя жыхары і госці. Міжнародны фестываль "Мотальскія прысмакі" ўпершыню адбыўся ў 2008 годзе, з 2015-га ён праходзіць раз у два гады.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz