Фота: belta.by
Дыпламатычнае прадстаўніцтва Швейцарыі ў Беларусі пераводзіцца ў статус пасольства. Пра гэта дыпмісія інфармуе ў сацыяльных сетках. Пасольства ў Мінску афіцыйна адкрые гэтым летам кіраўнік МЗС Швейцарыі, федэральны саветнік Ігнаціа Касіс. У сваю чаргу ў Беларусі ўжо ёсць пасольства ў Берне. Апошнім часам адносіны паміж краінамі сталі больш глыбокімі. Бакі праводзяць усё больш сустрэч па палітычных і эканамічных пытаннях. Швейцарыя бачыць вялікія перспектывы ў эканамічным патэнцыяле Беларусі, у яе прыхільнасці як пасрэдніка да падтрымання стабільнасці ў рэгіёне.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz