Фота: belta.by
На БелАЭС завершаны мантаж транспартнага шлюза другога энергаблока. Як паведамляе БЕЛТА, гэта дае магчымасць пачаць наступны этап добраўпарадкавання гермаабалонкі будынка рэактара. У бліжэйшыя дні спецыялісты пачнуць нацягванне засцерагальнай абалонкі са спецыяльных металічных тросаў, якія шматразова ўзмацняюць трываласць унутранай засцерагальнай абалонкі.
Беларуская АЭС з двумя рэактарамі сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ўжо сёлета, другі - у 2020 годзе.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz