Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, Еўрапейскі інвестыцыйны банк і Сусветны банк пачынаюць новы этап даследаванняў прадпрыемстваў у Беларусі. Плануецца атрымаць ад прадпрыемстваў прыватнага сектара інфармацыю пра стан дзелавога асяроддзя ў нашай краіне і выкарыстаць гэтую інфармацыю для ацэнкі як магчымасцей для росту прыватнага сектара, так і фактараў, якія яго стрымліваюць. Як адзначылі ў ЕБРР, вынікі даследаванняў стануць асновай навукова-аналітычнай працы. Яна ў сваю чаргу пасадзейнічае росту інвестыцый, павелічэнню прадукцыйнасці і паскарэнню эканамічнага росту.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz