Фота: house.gov.by
Беларусь і КНР зацікаўлены ў абмене вопытам у сферы аховы дзяцінства і мацярынства. Пра гэта ішла размова на сустрэчы намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслава Пірштука з парламенцкай дэлегацыяй КНР. Як адзначыў у інтэрв'ю нашаму радыё намеснік старшыні Камітэта па Сацыяльным будаўніцтве Жэнь Сяньлян, Кітаю цікавы беларускі вопыт развіцця сацыяльнай сферы.
Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук у сваю чаргу звярнуў увагу, што беларускія і кітайскія ўлады галоўнай задачай бачаць рост дабрабыту насельніцтва сваіх краін. Для Беларусі, паводле яго слоў, у сувязі з гэтым важна супрацоўнічаць з КНР у розных сферах, каб сумесна развіваць ўзаемавыгадныя інтарэсы.
Візіт працягнецца да канца тыдня. Плануецца, што кітайскія парламентарыі наведаюць Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень", прадпрыемства "Купалінка" у Салігорску, азнаёмяцца з беларускім вопытам у сферах сацабслугоўвання, адукацыі і аховы здароўя.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz