Фота: dudutki.by
Бізнес-форум «Дрэваапрацоўка і мэбля Беларусі» пройдзе ў Мінску 13 верасня. Ён стане галоўным мерапрыемствам дзелавой праграмы міжнароднай выставы-кірмашу "Мэбля 2018", якая збярэ больш за 100 вытворцаў мэблі, мэблевых матэрыялаў, камплектуючых, а таксама архітэктараў і дызайнераў.Чакаюцца госці з Германіі, Аўстрыі, Турцыі, Харватыі, Польшчы, Казахстана, Украіны, Расіі і краін Балтыі. Мэта форуму - аказаць садзейнічанне беларускім вытворцам мэблі і іншай прадукцыі дрэваапрацоўкі ў выхадзе на новыя рынкі збыту, у прыватнасці на рынкі Германіі, Аўстрыі і сумежных з імі краін.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz