Фота: president.gov.by
Прэзідэнт напярэдадні змяніў кіраўніцтва ўрада. Прэм'ер-міністрам прызначаны Сяргей Румас, які да гэтага часу ўзначальваў Банк развіцця. Першым намеснікам прэм'ер-міністра - Аляксандр Турчын, віцэ-прэм'ерамі сталі Ігар Ляшэнка, Уладзімір Кухараў, Ігар Петрышэнка.
Таксама прызначаны новыя кіраўнікі дзяржваенпрама, міністэрстваў будаўніцтва і архітэктуры, прамысловасці, эканомікі, сувязі і інфарматызацыі.
Беларусь ніколі не стане васалам ні адной краіны, - заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас кадравых прызначэнняў ва ўрадзе. Па словах Прэзідэнта, у беларусаў і расіян самыя развітыя адносіны - у Саюзе Беларусі і Расіі. Заключана больш за сотню нарматыўна-прававых актаў, створана пэўная база. Але Беларусь хоча ад Расіі бездакорнага выканання падпісаных дамоў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz