вул. Маладзёжная, 45. Музей гісторыі і культуры горада Наваполацка (нашы дні)
Музей у маладым Наваполацку быў адкрыты адносна хутка – на 10-годдзе горада. Першая экспазіцыя размяшчалася ў бараку. Так называлі першыя пабудовы, дзе жылі стваральнікі горада. А сёння музем займае першы паверх шматпавярховага дома.
Цэнтральная плошча горада – Плошча будаўнікоў (1967 г.)
На правым беразе Дзвіны з'явіўся знак – пачатак горада Наваполацка (1970 г.)
Адкрыты мемарыяльны комплекс Першая палатка (1973 г.)
Музей працоўнай славы створаны ў гонар 10-годдзя Наваполацка (1968 г.)
Экспазіцыя Музея гісторыі і культуры горада Наваполацка сёння займае чатыры залы. Там ёсць тэматычныя раздзелы: «Першабудаўнікі», «Прамысловы комплекс», «Наваполацк спартыўны» і «Сацыяльныя структуры сучаснага горада». Музей уражвае наватарскай кампазіцыяй экспанатаў. Увагу нведвальнікаў прыцягвае макет горада ў маштабе 1:160 з чыгуначнай і трамвайнай сеткай у мініяцюры. Аўдыяэкскурсія па музеі і горадзе – у нашым рэпартажы.
(Фота: www.novaya.by)
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz