Фота: mfa.gov.by
Рэалізацыю ў Беларусі праектаў тэхнічнай дапамогі ЕС разгледзелі ў МЗС. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей сустрэўся з кіруючым дырэктарам Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў па справах Еўропы і Цэнтральнай Азіі Томасам Майер-Харцінгам. Дэлегацыя Еўрапейскага саюза ўдзельнічае ў пятым пасяджэнні Каардынацыйнай групы Беларусь-ЕС у Мінску. Дыпламаты абмеркавалі стан двухбаковых адносін, удзел Беларусі ў ініцыятыве ЕС "Усходняе партнёрства", рэалізацыю ў краіне праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўрапейскага саюза. Таксама надалі ўвагу сітуацыі ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне і перспектывам узаемадзеяння ў пытаннях правоў чалавека.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz