Фота: www.belta.by
Беларусь разлічвае на развіццё прамысловай кааперацыі з Індыяй. Пашыраць супрацоўніцтва маюць намер у навуцы і тэхніцы. Краіны ўжо рэалізуюць праекты ў фармацэўтыцы, нафтаздабычы і сельскай гаспадарцы. Развіццю двухбаковых адносін будзе спрыяць стварэнне зоны свабоднага гандлю паміж Індыяй і Еўразійскім эканамічным саюзам (над гэтым цяпер ідзе актыўная работа). Мэту Мінск і Нью-Дэлі паставілі амбіцыйную, але рэальную - тавараабарот у мільярд долараў. Эканамічная тэма стала адной з ключавых на сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова з паслом Індыі Панкаджам Саксенам з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне. Дэталёва да гэтай тэмы вернуцца неўзабаве - зараз абмяркоўваецца візіт прэм'ер-міністра Індыі ў Беларусь.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz