Дзень палестынскай культуры адзначылі ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску. Як адзначыў першы намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Карачэўскі, мова культуры зразумела народам усяго свету. Такія мерапрыемствы дапамагаюць бліжэй пазнаваць культуру розных краін. На вечары гледачы змаглі пазнаёміцца з культурай Палесціны - песенным і танцавальным мастацтвам. На сцэне выконваўся палестынскі народны танец "Дабка", які з'яўляецца неад'емнай часткай кожнага вяселля ў гэтай краіне.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz