V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе 26-28 верасня, прымуць Магілёў, Горкі і Шклоў. Як паведамляе БЕЛТА, плануецца правесці цэлую серыю мерапрыемстваў, у якіх рэгіёны прымуць удзел не толькі на ўзроўні абласцей, але і раёнаў, гарадоў, асабліва тых, што звязаны пабрацімскім рухам.
На палях Форуму таксама будзе працаваць Савет дзелавога супрацоўніцтва. Арганізатары разлічваюць, што, як і ў папярэднія гады, гаспадарчыя суб'екты і рэгіёны заключаць на форуме новыя камерцыйныя кантракты і пагадненні на суму не менш як $ 400 млн., якія будуць стымуляваць узаемны гандаль і прамысловую кааперацыю.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz