Макей: Расія для Беларусі - стратэгічны партнёр першараднай важнасці ва ўсіх адносінах

 www.belta.by

       Расія для Беларусі з'яўляецца стратэгічным партнёрам першараднай важнасці ва ўсіх адносінах. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву "Сіньхуа", паведамляе БЕЛТА. Уладзімір Макей заўважыў, што Беларусь знаходзіцца на стыку паміж Усходам і Захадам і на сабе адчувае ўсе негатыўныя наступствы канфрантацыі ў рэгіёне. "Таму мы хацелі б мець, яшчэ раз падкрэслю, роўнанабліжаныя адносіны з усімі. Пры гэтым разумеем, што Расія для нас з'яўляецца першараднай важнасці стратэгічным партнёрам ва ўсіх адносінах: палітычным, ваенна-палітычным, гандлёва-эканамічным, гуманітарным і гэтак далей", - падкрэсліў міністр. У 2017 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй дасягнуў амаль $30 млрд, у лепшыя часы ён складаў $44 млрд. "Але нават гэта лічба - $30 млрд - сведчыць аб тым, што з 1995 года тавараабарот паміж нашымі краінамі павялічыўся практычна ў шэсць разоў", - канстатаваў дыпламат. Другім па важнасці гандлёва-эканамічным партнёрам для Беларусі з'яўляецца Еўрасаюз, адзначыў Уладзімір Макей. "Адтуль да нас прыходзяць перадавыя тэхналогіі і інвестыцыі. Вядома ж, мы не можам адмовіцца ні ў якай меры ад супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам. Развіццё нашых сувязей і з Расіяй, і з Еўрапейскім саюзам, і з астатнім светам не азначае, што мы хочам з кім-небудзь дружыць за кошт або супраць некага. Мы развіваем нашы гандлёва-эканамічныя, палітычныя адносіны з Еўрапейскім саюзам, пры гэтым гаворым нашым партнёрам, што мы ні ў якай меры не маем намеру дружыць з вамі за кошт Расіі або супраць, або на шкоду Расіі", - звярнуў увагу ён. На думку міністра, толькі за кошт існавання нармальных адносін з усімі глабальнымі ігракамі і ў рэгіёне, і ў свеце ў цэлым Беларусь можа выжыць. "Тут няма ніякіх супярэчнасцей. У нашай палітыцы мы заўсёды зыходзім з таго, што, як я ўжо сказаў, не прапаведуем прынцып канфрантацыйнасці, наадварот, стараемся рабіць так, каб устараніць тыя раздзяляльныя лініі, якія сёння прысутнічаюць у Еўропе і ў нашым рэгіёне, і мы гэта адчуваем на сабе", - дадаў субяседнік.

 
Internetsendungen
Jetzt auf Sendung:
23.20 Bélarus d’aujourd’hui (FR)

Weiter auf Sendung:
23.40 In the Galaxy of Muses (EN)


Internetsendeliste
Satellitensendeliste (Einstellungen)
Shortwaveservice
briefe
 


Hallo liebes Radio und ALLES GUTE zum 34.Geburtstag der deutschen Redaktion. So lange kenne ich Radio Belarus noch gar nicht, aber wenn Du liebe Jana und liebe Elena die nächsten 34 Jahre hier weiterhin am Start seit, dann bin ich es als Hörer auch, versprochen!! :-) ) LG Dietmar

Antwort:

Lieber Dietmar,

vielen Dank für Deine Glückwünsche!!
Ich bin auch nicht vom Anfang an hier. Wollen wir trotzdem so viel wie möglich zusammen bleiben! ;)
Liebe Grüße und alles Gute
Jana


Frequenzen
 

FM-Sender und –Frequenzen:

Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz

Radioprogramme
 

29.12.2021 Program Block 1
29.12.2021 Program Block 2