Беларусь запрашае бізнес Сінгапура прыняць удзел у праектах мадэрнізацыі буйных нафтахімічных прадпрыемстваў і стварэння фармацэўтычных вытворчасцей. Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка, выступаючы на беларуска-сінгапурскім бізнес-форуме. Ён акцэнтаваў увагу на фактарах, якія будуць іграць на карысць прывабнасці інвесціравання менавіта ў Беларусь. Паводле яго слоў, галоўныя з іх - навукаёмістасць нашай эканомікі, выгадныя ўмовы вядзення бізнесу, геаграфічныя перавагі і канкурэнтаздольныя, высокапрафесійныя і дысцыплінаваныя працоўныя рэсурсы.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz